×
На карце паказаны ўсе пмясцовасці, якія фігуруюць у апісаннях раней апублікаваных мелодый у "Поўным зборы твораў Оскара Кольберга" (DWOK). Пасля націску на горад подпіс запісу адлюстроўваецца ў выглядзе:
[нумар тома DWOK].[нумар мелодыі ў томе].
"_2" азначае, што ў томе ёсць другі, асобна пранумараваны спіс мелодый, з якога паходзіць дадзеная мелодыя.
Спасылкі вядуць на старонкі з гукавымі файламі, якія граюць зададзеную мелодыю.
Заўвагі:
- не ўсе запісы ў DWOK аднесены да населеных пунктаў. Такія мелодыі не нанесены на мапу, але іх можна знайсці ў файле xlsx з поўным індэксам мелодый у DWOK;
- месца размяшчэння мелодый прыблізныя і пададзены з рознай ступенню дэталізацыі. Напрыклад, мелодыі з ваколіц Варшавы можна знайсці ў кропцы, размешчанай у цэнтры Варшавы, а таксама ў асобных раёнах;
- некаторыя мелодыі прывязаныя для некалькіх мясцовасцей адначасова (Кольберг пры вялікай частцы запісаў пазначаў адначасова некалькі мясцовасцей бытавання).
Калі вы знойдзеце якія-небудзь памылкі або спасылкі, якія не працуюць, звяжыцеся са мной.
©Rafał Miśta - паказальнік мелодый і карта Рафала Місьты.